![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/af/Endothelial_dysfunction_Atherosclerosis.png/640px-Endothelial_dysfunction_Atherosclerosis.png&w=640&q=50)
Атэрасклероз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Атэрасклероз — хранічнае захворванне артэрый эластычнага і мышачна-эластычнага тыпу, узнікае з прычыны парушэння ліпіднага абмену і суправаджаецца адкладам халестэрыну і некаторых фракцый ліпапратэідаў у íнтыме сасудаў. Адклады фарміруюцца ў выглядзе атэраматозных бляшак. Наступнае разрастанне ў іх злучальнай тканкі (склероз), і кальцыноз сценкі сасуда прыводзяць да дэфармацыі і звужэння прасвету да аблітэрацыі (закаркавання). Важна адрозніваць атэрасклероз ад артэрыясклерозу Менкеберга, іншай формы склератычных паражэнняў артэрый, для якой характэрна адкладанне соляў кальцыю ў сярэдняй абалонцы артэрый, дыфузныя паражэнні (адсутнасць бляшак), развіццё анеўрызмаў (а не закаркаванне) сасудаў. Атэрасклероз сасудаў вядзе да развіцця ішэмічнай хваробы сэрца.