![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d3/Jupiter_Belt_System.svg/langbe-640px-Jupiter_Belt_System.svg.png&w=640&q=50)
Атмасфера Юпітэра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Атмасфера Юпітэра — найбуйнейшая атмасфера ў Сонечнай сістэме. Пераважна складаецца з малекул вадароду і гелія ў прапорцыях, блізкіх да тых, што маюць месца на Сонцы; іншыя элементы прысутнічаюць у невялікіх колькасцях, у іх ліку ёсць наступныя хімічныя злучэнні: метан, аміяк, серавадарод і вада. Вада, як лічыцца, знаходзіцца ў ніжніх пластах атмасферы, яе непасрэдна вымераная канцэнтрацыя вельмі нізкая. Распаўсюджанасць вугляроду, азоту, серы і інертных газаў перавышаюць паказчыкі Сонца прыкладна ў тры разы.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d3/Jupiter_Belt_System.svg/640px-Jupiter_Belt_System.svg.png)