Атлант (стадыён, Наваполацк)
футбольны стадыён у Наваполацку, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
футбольны стадыён у Наваполацку, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
«Атлант» — футбольны стадыён у Наваполацку, Беларусь. З’яўляецца хатняй арэнай для футбольнага клуба «Нафтан», які выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі. Умяшчальнасць адзінай трыбуны на стадыёне складае 4 520 месцаў.
«Атлант» | |
---|---|
Месцазнаходжанне | Беларусь, Наваполацк, вуліца Маладзёжная, 49а |
Адкрыты | 1970 |
Хатняя каманда | «Нафтан» |
Умяшчальнасць | 4 520[1] |
Памеры поля | 105×68 м |
Пакрыццё | натуральнае |
Стадыён «Атлант» быў афіцыйна адкрыты ў 1970 годзе. З 1992 стадыён стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. У 2003 годзе на трыбунах былі ўсталяваныя пластыкавыя сядзенні, а ў 2009 каля галоўнай арэны з’явілася трэніровачнае футбольнае поле са штучным пакрыццём. У цяперашні час спартыўная арэна мае адну адкрытую трыбуну. Газон на стадыёне натуральны, усталявана электроннае табло. Памеры поля — 105×68 метраў. Падагрэў і штучнае асвятленне футбольнага поля адсутнічаюць.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.