Атака тытанаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Атака тытанаў [1] (яп 進 撃 の 巨人 Сінгэкі но Кёдзін) — постапакаліптычная манга Хадзімэ Ісаямы. Выпускаецца ў штомесячным часопісе Bessatsu Shonen Magazine японскага выдавецтва «Коданся» з кастрычніка 2009 года. Дзеянне мангі адбываецца ў выдуманым свеце, які нагадвае Еўропу XIX стагоддзя. За сто гадоў да падзей мангі чалавецтва было практычна вынішчана ў выніку нашэсця гігантаў — велізарных неразумных людаедаў. Галоўныя героі мангі — падлеткі Эрэн, Мікаса і Армін — выраслі пад абаронай каласальных фартыфікацыйных сцен, што аддзяляюць апошнія землі людзей ад захопленага гігантамі знешняга свету. Пасля падзення першай вонкавай сцяны і гібелі іх роднага горада, разбуранага гігантамі, асірацелыя героі ўступаюць у шэрагі арміі, якая ахоўвае рэшткі чалавецтва.
З 2011 года «Коданся» выдае заснаваную на манзе серыю лайт-навэл за аўтарствам Р’ё Судзукадзэ, а таксама некалькі манга-адгалінаванняў ад асноўнай серыі. Кампанія Nitroplus выпусціла чатыры візуальныя раманы па матывах мангі. У 2013 годзе манга была экранізавана ў выглядзе анімэ-серыяла рэжысёра Тэцуро Аракі. 14 ліпеня 2015 года быў выпушчаны мастацкі фільм. Таксама было заяўлена, што да выхаду рыхтуецца другі сезон анімэ-экранізацыі мангі. Станам на жнівень 2014 года ён знаходзіцца ў стадыі прэ-прадакшн, пра гэта заявіў прэзідэнт Wit Studio Джордж Вада на прэс-канферэнцыі ў Боне.[2] Пазней было абвешчана, што другі сезон анімэ выйдзе ў 2016 годзе, анонс быў зроблены ў канцы першага паўнаметражнага фільма-кампіляцыі (Attack on Titan Частка 1: Guren no Yumiya). Таксама былі анансаваныя даты выхаду дзвюх новых OVA — 9 снежня 2014 і 9 красавіка 2015, яны стануць экранізацыяй мангі-прыквелу Атака тытанаў: без шкадаванняў.[3]
Лічыцца, што збольшага дзякуючы «Нападу тытанаў» «Коданся» ў 2013 годзе змагла павялічыць аб’ём продажаў упершыню за 18 гадоў і чысты прыбытак — упершыню за 19 гадоў.[4]