Астрафізіка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Астрафізіка (ад грэч. αστρον — «свяціла» і φύσις — «прырода») — раздзел астраноміі, які вывучае фізічны стан і працэсы, якія адбываюцца на паверхні і ў нетрах нябесных цел, іх хімічны састаў, якасці асяроддзя між нябеснымі целамі і пад. Дзеліцца на практычную астрафізіку, якая распрацоўвае спосабы астрафізічных назіранняў і іх апрацоўкі, займаецца тэорыяй і практычным выкарыстаннем астрафізічных інструментаў, і тэарэтычную астрафізіку, якая займаецца тлумачэннем на падставе тэарэтычнай фізікі фізічных працэсаў, якія адбываюцца на нябесных целах, і назіраных з’яў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/ff/Andromeda_galaxy.jpg/640px-Andromeda_galaxy.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/35/Spectra.Classical%26Function.jpg/320px-Spectra.Classical%26Function.jpg)
Асноўныя раздзелы астрафізікі:
- Радыёастраномія
- Інфрачырвоная астраномія
- Рэнтгенаўская астраномія
- Гама-астраномія
- Нейтрынная астраномія