![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7d/AGMA_Ostrakon_Th%25C3%25A9mistocle_1.jpg/640px-AGMA_Ostrakon_Th%25C3%25A9mistocle_1.jpg&w=640&q=50)
Астракан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Астракан або астрак (стар.-грэч.: τὸ ὄστρακοντὸ ὄστρακον — гліняны чарапок) — чарапок глінянага посуду, а таксама радзей марская ракавіна, яечная шкарлупіна, асколак вапняка або сланца[1].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7d/AGMA_Ostrakon_Th%C3%A9mistocle_1.jpg/640px-AGMA_Ostrakon_Th%C3%A9mistocle_1.jpg)
У Старажытным Егіпце, з прычыны сваёй даступнасці ў параўнанні з дарагімі папірусамі, гліняныя чарапкі служылі для запісаў, разлікаў, квітанцый і кароткіх лістоў. На астраканах старажытныя вучні выконвалі школьныя хатнія заданні. Тэкст на астраканах пісалі чарнілам або выдрапвалі[2]. Былі знойдзеныя цэлыя архівы11 астраканаў (напрыклад, «Архіў Ніканора (ням.) (бел.»).
У Старажытнай Грэцыі, у прыватнасці ў Афінах, астраканы выкарыстоўваліся для галасавання ў працэдуры астракізму і таму з’яўляюцца каштоўнай крыніцай ведаў не толькі аб штодзённым, але і палітычным жыцці.
Астраканы вывучае папіралогія[3]. Калекцыяніраванне астраканаў ставіцца да балотыкі.