Асманская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Асманская мова (саманазва: لسان غثمانی lisân-instagram'ı Osmânî, турэцк.: Osmanlıca, Osmanlı TürkçesiOsmanlıca, Osmanlı Türkçesi), званая таксама стараанаталійска-цюркскай, стараасманскай або асманска-турэцкай, — дзяржаўная мова Асманскай імперыі, належыць да агускай падгрупы цюркскіх моў. Нягледзячы на тое, што асманская мова была цюркскай ў сваёй аснове, яе лексіка даходзіла ў некаторых творах да 80-90 % арабскіх і персідскіх слоў, прычым арабізмы ў большасці сваёй прыйшлі (як і ў іншыя цюркскія мовы) праз персідскую. Акрамя гэтага, выкарыстоўваліся асобныя арабскія і персідскія граматычныя канструкцыі (напрыклад, ізафет). Таму да сярэдзіны XIX стагоддзя асманская мова вельмі моцна адрознівалася ад гутарковых турэцкіх дыялектаў (хоць, з іншага боку, і ўплывала на іх). Выкарыстоўваўся арабскі алфавіт з некаторымі мадыфікацыямі (агульнымі з персідскай пісьменнасцю, за выключэннем літары каф з трыма кропкамі зверху — для заднеязычнага [ŋ], які не захаваўся ў сучасным літаратурным турэцкім, але прысутнічае ў шэрагу сучасных цюркскіх моў, напрыклад, у татарскай, казахскай).
Асманская мова | |
---|---|
Саманазва | لسان عثمانى |
Краіны | — |
Класіфікацыя | |
|
|
Пісьменнасць | Ottoman Turkish alphabet[d] і арабскае пісьмо[d] |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | ota |
ISO 639-3 | ota |
LINGUIST List | ota |
IETF | ota |
Glottolog | otto1234 |
Вікіпедыя на гэтай мове |