Асаднікі — польскія ваенныя і цывільныя каланісты з цэнтральных раёнаў краіны, якім урад міжваеннай Польшчы выдзяляў землі на тэрыторыі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны.[1]
У польскай, чэшскай, славацкай, украінскай, верхненелужыцкай мовах «асада» значыць "пасяленне", "сядзіба", "калонія". У беларускай з гэтым коранем ёсць толькі паняцце «асадныя сяляне» і «асада» — плата гэтых сялян за карыстанне зямлёй.
Асадніцтва ў міжваннай Польшчы — адметны феномен XX ст., пачалося Законам ад снежня 1920 годзе пра надзяленне зямлёй салдат, якія асабліва вызначыліся ў вайне супраць бальшавікоў. Асаднікаў надзялялі ўчасткамі зямлі па некалькі дзясяткаў гектараў пераважна ўздоўж савецка-польскай мяжы. Асаднікі мелі зброю і аб'ядноўваліся ў «Саюз былых абаронцаў усходніх ускраін», выконвалі паліцэйскія, адміністрацыйныя і антыдыверсійныя функцыі. Агулам у Заходняй Беларусі было каля 9000 гаспадарак асаднікаў. Мэта акцыі — змяніць этнічны склад насельніцтва ў памежных раёнах, паланізаваць мясцовых беларусаў, адгарадзіцца ад Савецкага Саюза надзейнай сцяной карэнных палякаў.
У сярэдзіне 1920-х гадоў маёнткі асаднікаў палілі беларускія сяляне.
Зноскі
- Кізіма С. А.,…
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.