![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/95/Mica_Orsova.jpg/640px-Mica_Orsova.jpg&w=640&q=50)
Аршова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аршова (рум.: Orşova) — горад у Румыніі, уваходзіць у склад жудзеца Мехедынцы. Размешчаны на рацэ Дунай пры ўпадзенні ў яго ракі Чэрна, у цясніне Жалезныя вароты. У II—III стагоддзях н. э. у гэтым раёне існаваў старажытнарымскі лагер Дзьерна, разбураны падчас вялікага перасялення народаў. Пасля стварэння каскада ГЭС на Дунаі, тут узнікла вадасховішча Жалезныя Вароты, і стары горад быў ім затоплены ў 1970 годзе. Насельніцтва было перамешчана на больш высокія тэрасы ракі ў 1966—1971 гадах у спецыяльна збудаваныя мікрараёны, якія таксама паглынулі вёскі Жупальнік, Туфар і Карамнік.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
| ||||||||||||||||||
Закрыць