Арцём
горад / From Wikipedia, the free encyclopedia
Арцём (руск.: Артём) — горад (з 1938) краявога падпарадкавання ў Расіі, у складзе Прыморскага краю. Насельніцтва 102,2 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1924 годзе, як рабочы пасёлак пры радовішчы бурага вугалю.
Горад
Арцём
Артём
| ||||||||||||||||||||||||||||
Названы ў гонар расійскага рэвалюцыянера Фёдара Андрэевіча Сяргеева, больш вядомага як «таварыш Арцём», заснавальніка і кіраўніка Данецка-Крыварожскай савецкай рэспублікі, блізкага сябра Сяргея Кірава і Іосіфа Сталіна.
У мінулым — найбуйнейшы цэнтр Далёкага Усходу па здабычы вугалю (апошняя шахта была зачынена ў 2000 годзе). Цяпер горад перажывае новы этап вытворчага развіцця, звязаны з адкрыццём транспартна-лагістычных комплексаў і новых прамысловых вытворчасцей, такіх як зборка аўтамабіляў, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў і бытавой хіміі, дрэваапрацоўка, вытворчасць прадуктаў харчавання. Таксама актыўна развіваюцца фермерскія гаспадаркі на сельскіх тэрыторыях гарадской акругі.
Стаіць на гандлёвых шляхах з Расіі і паўночна-ўсходняга Кітая ў краіны Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна. З’яўляецца адным з галоўных транспартных вузлоў Прыморскага краю. Уваходзіць у Свабодны порт Уладзівасток.
На тэрыторыі Арцёма размешчаны міжнародны аэрапорт Уладзівасток.
Горад размешчаны ў паўночнай частцы паўвострава Мураўёва-Амурскага, за 53 км на паўночны ўсход ад Уладзівастока. Мае выхады да Амурскага і Усурыйскага заліваў.