Архітэктар
асоба навучаная праектаванню будынкаў і прасторы, а таксама кантролю іх будаўніцтва / From Wikipedia, the free encyclopedia
Архітэ́ктар, дойлід (ад стар.-грэч.: αρχη (аснова) і стар.-грэч.: τέκτων (цясляр, будаўнік) — «галоўны будаўнік»[1]) — спецыяліст, які займаецца архітэктурным праектаваннем, гэта значыць распрацоўкай планаў будынкаў, іх фасадаў — у цэлым і ў дэталях, а таксама ўнутраных прастор. Архітэктар можа займацца і разлікам канструкцый будынкаў, хоць у наш час гэтым займаюцца галоўным чынам інжынеры. Сучасны архітэктар, у шырокім сэнсе — гэта стваральнік матэрыяльнай часткі гарадскога асяроддзя. Пэўна гэта могуць быць асобныя будынкі, грамадскія комплексы, у некаторых выпадках — цэлыя пасёлкі і нават гарады. Асноўная задача архітэктара — выпрацоўка новых архітэктурных ідэй, заснаваных на трох адвечных прынцыпах — «Карысць — Трываласць — Прыгажосць», закладзеных Вітрувіем, гэта значыць стварэнне зручнай у карыстанні і прыгожай па абліччы архітэктуры. Такім чынам, архітэктар — гэта ў пэўным сэнсе «спецыяліст па прыгажосці».