![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/22/In_Darkest_Africa_ascending_Aruwimi_River.jpg/640px-In_Darkest_Africa_ascending_Aruwimi_River.jpg&w=640&q=50)
Арувімі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аруві́мі[1] (фр.: Aruwimi) — рака ў Афрыцы, у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, правы прыток ракі Конга.
Хуткія факты Арувімі, Характарыстыка ...
Арувімі | |
---|---|
фр. Aruwimi | |
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1300 км |
Басейн | 116,1 тыс. км² |
Вадацёк | |
Вусце | Конга |
• Каардынаты | 1°13′27″ пн. ш. 23°35′08″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Конга → Атлантычны акіян |
Краіна | |
![]() |
Закрыць
Даўжыня каля 1300 км. Плошча вадазбору 116,1 тыс. км². Сярэдні расход вады каля 2000 м³/с[1]. Пад назвай Ітурэі бярэ пачатак у Сініх гарах, на захад ад возера Альберт, працякае па плато, а затым па ўпадзіне Конга. Шмат парогаў і вадаспадаў. Найбольшыя выдаткі вады ў перыяд дажджоў з сакавіка па кастрычнік. Суднаходная ў ніжнім цячэнні на 60[1] км ад вусця.