From Wikipedia, the free encyclopedia
«Артыст» (англ.: The Artist) (ISAN 0000-0002-E9E4-0000-6-0000-0000-J) — чорна-белы нямы мастацкі фільм, рамантычная камедыя французскага рэжысёра Мішэля Хазанавічуса, якая выйшла ў 2011 годзе. У галоўных ролях задзейнічаны Жан Дзюжардэн і Берэніс Бежо.
«Артыст» быў названы найлепшым фільмам 2011 года па версіі некалькіх супольнасцяў кінакрытыкаў з розных гарадоў ЗША, атрымаў прэмію «Оскар» за найлепшы фільм і заслужыў мноства пахвальных водгукаў ад сусветных кінакрытыкаў. Акрамя гэтага, Жан Дзюжардэн атрымаў прыз за найлепшую мужчынскую ролю на 64-м Канскім кінафестывалі і прэстыжную прэмію «Залаты глобус» у катэгорыі «Найлепшая мужчынская роля — камедыя ці мюзікл». Акрамя гэтага, на той жа цырымоніі ўручэння фільм стаў уладальнікам яшчэ двух статуэтак: за найлепшы фільм (камедыя ці мюзікл) і найлепшую музыку.
Фільм таксама атрымаў 10 намінацый на прэмію «Оскар»: за найлепшы фільм, найлепшую рэжысёрскую працу (Мішэль Хазанавічус), найлепшую мужчынскую ролю (Жан Дзюжардэн), найлепшую жаночую ролю другога плану (Берэніс Бежо), найлепшы арыгінальны сцэнарый (Мішэль Хазанавічус), найлепшую музыку (Людовік Бурсе), найлепшую аператарскую працу (Гіём Шыфман), найлепшую працу мастака-пастаноўшчыка, найлепшы дызайн касцюмаў і найлепшы мантаж. Перамог у пяці намінацыях, уключаючы найлепшы фільм, найлепшая рэжысура і найлепшая мужчынская роля.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.