Армія заваёвы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Армія заваёвы (араб. جيش الفتح, Джэйш аль-Фатх) — кааліцыя баявых фракцый, якія супрацьстаяць ураду Сірыі ў грамадзянскай вайне. Дзейнічае, у асноўным, у правінцыі Ідліб: некаторыя групы дзейнічаюць таксама ў мухафазах Хама і Латакія. Утворана 24 сакавіка 2015 года. 28 сакавіка 2015 года Армія заваёвы заняла г. Ідліб — цэнтр аднайменнай адміністрацыйнай вобласці (гл. Бітва за Ідліб)[4]. У наступныя месяцы Армія ішла ў авангардзе наступлення ў паўночна-заходняй Сірыі, у выніку якога ўрадавыя войскі былі выцеснены з вышэйзгаданай мухафазы[5]. Пасля гэтага поспеху падраздзялення Арміі заваёвы сталі ўзнікаць і ў іншых раёнах Сірыі.
Хуткія факты Армія заваёвы, Ідэалогія ...
Армія заваёвы | |
---|---|
араб. جيش الفتح | |
Ідэалогія | Ісламізм салафіцкага толку[1] |
Этнічная прыналежнасць | пераважна арабы |
Штаб-кватэра | г. Ідліб |
Актыўная ў | Сірыя |
Сфарміравана | 24 сакавіка 2015 |
Саюзнікі | Фатх-Халеб |
Праціўнікі |
Дэмакратычныя сілы Сірыі |
Колькасць членаў | больш за 10000 (у Ідлібе)[3] |
Удзел у канфліктах | Грамадзянская вайна ў Сірыі |
Закрыць