![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b3/100%252C000_Armenian_dram_-_2009_%2528obverse%2529.jpg/640px-100%252C000_Armenian_dram_-_2009_%2528obverse%2529.jpg&w=640&q=50)
Армянскі драм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Армянскі драм (па-армянску: Դրամ, код ISO 4217: AMD) — афіцыйная грашовая адзінка Арменіі і Нагорнага Карабаху. Драм падзяляецца на 100 лумаў (Լումա), але лумы ў наш час не выкарыстоўваюцца.
Хуткія факты Армянскі драм, Коды і сімвалы ...
Армянскі драм | |||
---|---|---|---|
| |||
Коды і сімвалы | |||
Коды ISO 4217 | AMD | ||
Сімвалы | ֏ | ||
Тэрыторыя абарачэння | |||
Уведзена | 22 лістапада 1993 | ||
Валюта-папярэднік | савецкі рубель і ₽ | ||
Эмісія і выраб монет і банкнот | |||
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) | Цэнтральны банк Рэспублікі Арменія | ||
Курсы на 25 ліпеня 2024 года | |||
1 USD | 393,8 AMD | ||
1 EUR | 427,3 AMD | ||
1 RUB | 4,61 AMD | ||
1 GBP | 507 AMD | ||
1 JPY | 2,569 AMD | ||
1 BYN | 122,7 AMD | ||
![]() |
Закрыць
Слова “драм” мае паходжанне ад старажытнагрэцкага “δραχμή, драхма”, што перакладаецца як “грошы”. Эмісія драма знаходзіцца пад кантролем Цэнтральнага Банку Арменіі. Знаходзіцца ў абарачэнні з 22 лістапада 1993 года. Грашовыя знакі ўзору 1993 – 1995 гадоў у наш час не выкарыстоўваюцца.