![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9e/Metsamor_NPP_aerial_view_1.jpg/640px-Metsamor_NPP_aerial_view_1.jpg&w=640&q=50)
Армянская АЭС
From Wikipedia, the free encyclopedia
Армянская АЭС (арм.: Հայկական ատոմային էլեկտրակայան) — атамная электрычная станцыя, пабудаваная ў часы СССР на тэрыторыі Армянскай ССР паблізу горада Мецамор. Складаецца з дзвюх энергаблокаў з рэактарамі тыпу ВВЭР-440. Усталяваная цеплавая магутнасць аднаго блока складае 1375 МВт, электрычная магутнасць — 440 МВт.
Армянская АЭС арм.: Մեծամորի ատոմակայան | |
---|---|
![]() | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | Мецамор |
Увод у эксплуатацыю | 1977 |
Вывад з эксплуатацыі | блок 1 — 1989 |
Асноўныя характарыстыкі | |
Электрычная магутнасць, МВт | 407,5 МВт |
Характарыстыкі абсталявання | |
Колькасць энергаблокаў | 2 |
Тып рэактараў | ВВЭР-440 |
Эксплуатаваных рэактараў | 1 |
Іншая інфармацыя | |
Сайт | anpp.am |
На карце | |
![]() |
З верасня 2003 года АЭС перададзена ў давернае кіраванне тэрмінам на пяць гадоў ААТ «Інтэр РАО ЕЭС».
Еўрасаюз настойвае на кансервацыі АЭС і гатовы вылучыць на гэта 200 млн еўра (перамовы «Еўра-атам»-Мінэнерга Арменіі, 2007 г.). Праблема складаецца толькі ў знаходжанні альтэрнатыўных крыніц і вызначэнні тэрмінаў зачынення станцыі. Праблему электразабеспячэння краіны можа вырашыць толькі будаванне новай АЭС, якая абыйдзецца Арменіі ў $5 млрд[1][2].