Арла́н-крыку́н (Haliaeetus vocifer) — драпежная птушка з роду Арланы (Haliaeetus) сямейства Ястрабіныя (Accipitridae).
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Даўжыня цела 58—74 см, размах крылаў да 2,1 м. Вага дарослай птушкі 2,1—3,6 кг. Самкі крыху буйнейшыя за самцоў. Шыя, галава і грудзі белыя. Махавыя крылы і спіна чорныя. Хвост кароткі, белага колеру. Вочы цёмныя. Дзюба жоўтая з чорным канцом. Лапы жоўтыя, з моцнымі загнутымі кіпцюрамі. Голас — высокі гучны клёкат, з’яўляецца адным з характэрных гукаў прыроды Афрыкі.
У жыўленні пераважае рыба.
Арлан-крыкун з’яўляецца эндэмікам Афрыкі. Шырока распаўсюджаны на поўдзень ад Сахары. Гняздзіцца на высокіх прыбярэжных дрэвах азёраў, рэк, марскіх узбярэжжаў.
Выява арлана-крыкуна маецца на сцягу, гербе і грашовых купюрах Замбіі, гербах Намібіі і Паўднёвага Судана.
- Полозов С. А. Орлан-крикун // Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 281. — 671 с. с илл. (руск.)