![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4b/Approvalsheet1999.jpg/640px-Approvalsheet1999.jpg&w=640&q=50)
Аркуш узгаднення (філатэлія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
А́ркуш узгадне́ння (лексічная калька з англ.: approval sheet) — філатэлістычны тэрмін для абазначэння шчыльных аркушаў паперы, кардону, пластыку альбомнага памеру, да якіх прымацаваныя філатэлістычныя матэрыялы, што выстаўляюцца на продаж (паштовыя маркі, блокі, выразкі, канверты і інш.), скампанаваныя па якойсьці актуальнай для продажу прыкмеце або без яе (так званая, філатэлістычная сумесь), звычайна з пазначэннем кошту кожнага аб'екта.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4b/Approvalsheet1999.jpg/640px-Approvalsheet1999.jpg)
Галоўная мэта вырабу падобных аркушаў — дэманстрацыя і папярэдняе ўзгадненне філатэлістычнага тавару, што прапаноўваецца, з пакупніком (адсюль іх назва). Аркушы ўзгаднення могуць выкарыстоўвацца як у непасрэдным гандлі філатэлістычнымі матэрыяламі, так і пры іх рассылцы патэнцыйным пакупнікам па пошце.