турэцкі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia
Арда Туран (турэцк.: Arda Turan; нар. 30 студзеня 1987, Стамбул, Турцыя) — турэцкі футбаліст (атакуючы паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Турцыі (2006—2017). Лічыцца адным з найлепшых футбалістаў Турцыі.
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
30 студзеня 1987[1][2] (38 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Турцыя | ||||||||||||||||||
Рост | 175 см | ||||||||||||||||||
Вага | 76 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | атакавалы паўабаронца, левы вінгер | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | Эюпспор | ||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Эюпспор».
Арда з’яўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі «Галатасарая». Да асноўнай каманды стаў падцягвацца яшчэ ў часы працы ў клубе Георгэ Хаджы. Першы афіцыйны матч правёў у гульні на Кубак Турцыі супраць «Бурсаспора» 22 студзеня 2005 года. У 2006 годзе быў аддадзены ў арэнду ў клуб Суперлігі «Манісаспор». Напачатку сезона 2006/07 вярнуўся з арэнды і ў хуткім часе стаў іграком асновы клуба.
10 жніўня 2011 года Туран перайшоў у мадрыдскі «Атлетыка», падпісаўшы кантракт на 4 гады[3]. Сума трансферу склала 12 млн еўра, што стала самым дарагім трансферам турэцкага футбаліста[4]. Дэбютаваў за новы клуб 28 жніўня 2011 года супраць «Асасуны», выйшаўшы на замену ў другім тайме. У Лізе Еўропы дэбютаваў у стартавым складзе 15 верасня 2011 года ў матчы супраць «Сэлтыка», адзначыўся галавым пасам. У сезоне 2013/14 быў адным з асноўных ігракоў каманды, калі «Атлетыка» здолеў атрымаць перамогу ў чэмпіянаце Іспаніі і дайсці да фіналу Лігі чэмпіёнаў.
10 ліпеня 2015 года афіцыйна перайшоў у «Барселону», падпісаўшы пяцігадовы кантракт. Сума трансферу склала 34 млн еўра[5]. Пры гэтым, з-за забароны «Барселоны» на рэгістрацыю новых ігракоў Арда змог выйсці на поле толькі ў студзені 2016 года.
У сезоне 2017/18 не правёў за «Барселону» ніводнага матча, і ў студзені 2018 года быў аддадзенны ў арэнду клубу «Істанбул Башакшэхір» на 2,5 гады[6]. 4 мая 2018 года за напад на арбітра быў выдалены і неўзабаве атрымаў 16-матчавую дыскваліфікацыю, якая пазней была скарочана да 10 матчаў. У студзені 2020 года арэнда ў «Істанбуле» была датэрмінова спынена[7].
У жніўні 2020 года вярнуўся ў «Галатасарай»[8], дзе гуляў да канца сезона 2021/22. У верасні 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[9].
За нацыянальную зборную Турцыі дэбютаваў у 2006 годзе. На чэмпіянаце Еўропы 2008 Арда забіў два мячы, ў тым ліку пераможны ў браму швейцарцаў.
У красавіку 2023 года ўзначаліў клуб «Эюпспор» з другога турэцкага дывізіёна[10].
«Галатасарай»:
«Атлетыка»:
«Барселона»:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.