Арганічная хімія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аргані́чная хі́мія — раздзел хіміі, які вывучае злучэнні вугляроду з іншымі элементамі (арганічныя злучэнні) і іх ператварэнні. Займаецца сінтэзам і вызначэннем структуры арганічных злучэнняў, вывучэннем сувязі хімічнай будовы рэчываў з рэакцыйнай здольнасцю і фізічнымі ўласцівасцямі, практычным выкарыстаннем.
Хуткія факты Арганічная хімія, Прадмет вывучэння ...
Арганічная хімія | |
---|---|
Прадмет вывучэння | арганічныя рэчывы |
Процілегла | неарганічная хімія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Падзяляецца на стэрэахімію, хімію высокамалекулярных злучэнняў, прыродных рэчываў (антыбіётыкаў, вітамінаў, гармонаў і інш.), металаарганічных, фтораарганічных, комплексных злучэнняў, фарбавальнікаў.
Цесна звязана з біяхіміяй, медыцынай, біялогіяй, арганічнай геахіміяй, малекулярнай біялогіяй і іншымі галінамі навук[1].