Арабскі алфавіт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ара́бскі алфавіт, арабскае пісьмо, ара́біца — літарнае кансанантнае пісьмо, якім карыстаюцца арабскамоўныя народы, а таксама, з пэўнымі зменамі, некаторыя народы Ірана, Афганістана, Пакістана, Індыі (урду, брахуі, кашмірцы), уйгуры ў Сінь-цзян-Уйгурскім раёне Кітая, чамы ў Камбоджы, мусульмане ў заходніх раёнах В’етнама. З сярэднявечча арабскім пісьмом шырока карыстаюцца неарабскія народы (туркі, татары, узбекі і інш.).
Арабскае пісьмо | |
---|---|
|
|
Тып пісьма | кансанантнае |
Мовы | Арабская, фарсі, курдская, уйгурская, пушту, урду і інш. |
Тэрыторыя | Аравійскі паўвостраў, Блізкі Усход, Сярэдняя Азія, Паўночная Афрыка. |
Гісторыя | |
Перыяд | з V стагоддзя |
Паходжанне |
Ханаанейскае пісьмо
|
Уласцівасці | |
Статус | ужываецца |
Напрамак пісьма | справа налева |
Знакаў | 28 |
Дыяпазон Юнікода |
U+0600 — U+06FF U+0750 — U+077F U+FB50 — U+FDFF U+FE70 — U+FEFF |
ISO 15924 | Arab (#160) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арабскае пісьмо склалася на аснове набацейскага пісьма (4 ст. да н.э. — 1 ст.), якое ўзыходзіць да старажытнаарамейскага (гл. заходнесеміцкае пісьмо). Уласна арабскае пісьмо з'явілася ў пачатку 6 ст. і развілося ў сярэдзіне 7 ст. пры першым запісе Карана (651). Спачатку уключала 28 літар толькі для зычных, затым былі ўведзены дадатковыя дыякрытычныя знакі для адрознення падобных у напісанні літар, абазначэння галосных або іх адсутнасці і для ўдваення зычных. Кірунак пісьма справа налева. Значная колькасць літар мае 4 напісанні ў залежнасці ад пазіцыі ў слове, некаторыя пары літар ствараюць на пісьме лігатуры. Арабскае пісьмо мае шмат адмен: арнаментальны куфічны шрыфт; насх, якім карыстаюцца для тыпаграфскага набору; насталік; магрыбі і інш.
Словы пішуцца так:
- спачатку пішуць часткі літар, што не патрабуюць адрыву пісьмовай прылады ад паперы;
- затым, дадаюць тыя часткі літар, што патрабуюць адрыву пісьмовай прылады: вертыкальныя рыскі літар (ك ,ط ,ظ), і кропкі, якія існуюць ў многіх літарах;
- калі патрэбна, расстаўляюць дапаможныя значкі (агласоўкі (харакаты))