![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5c/Chora_Anastasis1.jpg/640px-Chora_Anastasis1.jpg&w=640&q=50)
Апошні Адам
From Wikipedia, the free encyclopedia
Апошні Адам — тытул, які быў дадзены Ісусу ў Новым Запавеце. Падобныя тытулы, якія таксама адносяцца да Ісуса, ўключаюць другі Адам і Новы Адам.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5c/Chora_Anastasis1.jpg/640px-Chora_Anastasis1.jpg)
Двойчы ў Новым Запавеце прыводзіцца відавочнае параўнанне паміж Ісусам і Адамам. У лісце да Рымлянаў 5:12-21, Павел сцвярджае, што «гэтак жа, як праз непаслушэнства аднаго чалавека зрабіліся многія грэшнікамі, так і праз паслушэнства аднаго чалавека многія стануць праведнымі» (Рым 5:19). У 1-ым лісце да Карынфянаў 15:22 Павел сцвярджае, што «як у Адаме ўсе паміраюць, так у Хрысце ўсе ажывуць», у той час як у вершы 45 ён называе Ісуса «апошнім Адамам».