From Wikipedia, the free encyclopedia
Апера́цыя «Та́ненберг» (ням.: Unternehmen «Tannenberg») — кодавая назва нямецкай аперацыі па масавым знішчэнні палякаў у перыяд Другой сусветнай вайны (частка Плана «Ост»).
Спісы палякаў (ням.: Sonderfahndungsbuch Polen), падрыхтаваныя немцамі яшчэ да пачатку вайны, налічвалі больш за 61 000 прадстаўнікоў польскай эліты: актывістаў, інтэлігенцыі, навукоўцаў, акцёраў, дзяржаўных дзеячаў і інш., якія павінны былі быць знішчаны. Члены нацыянальнай нямецкай меншасці, якія пражывалі ў Польшчы, дапамагалі ў падрыхтоўцы спісаў.
План быў створаны ў маі 1939 года. Пасля загаду Адольфа Гітлера для выканання аперацыі «Таненберг» было створана адмысловае падраздзяленне ў Галоўным упраўленні імперскай бяспекі (ням.: Reichssicherheitshauptamt). Яно камандавала мноствам айнзацгруп (ням.: Einsatzgruppen der Sicherheitspolizei und des SD), сфарміраваных з гестапа, крымінальнай паліцыі (ням.: Kripo) і чыноўнікаў SD, якія тэарэтычна былі падпарадкаваны камандаванню Вермахта. Іх задача заключалася ў тым, каб арыштаваць усіх людзей, пералічаных у спісах.
Спачатку, у жніўні 1939 года, у Германіі былі арыштаваны і забіты прыкладна 2000 актывістаў арганізацый польскай меншасці. Другая частка аперацыі пачалася 1 верасня 1939 і скончылася ў кастрычніку, стаўшы прычынай прынамсі 20 000 ахвяр, забітых у 760 масавых расстрэлах, здзейсненых адмысловымі адзінкамі або айнзацгрупамі пры дапамозе рэгулярных часцей Вермахта.
Акрамя таго, адмысловае фарміраванне было створана на базе нямецкай меншасці ў Польшчы (ням.: Selbstschutz), члены якога навучаліся перад вайной у Германіі дыверсійнай і партызанскай барацьбе. Фарміраванне набыло благую рэпутацыю за масавы гвалт і па гэтай прычыне было распушчана нацысцкімі ўладамі пасля поўнай акупацыі Польшчы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.