Аперацыя «Разам наперад» (англ.: Together Forward, араб. عملية معاً إلى الأمام) — ваенная аперацыя кааліцыі ў Іраку, праведзеная з мэтай выбіць з Багдаду паўстанцаў і прыпыніць міжканфесійныя сутыкненні. План аперацыі быў абвешчаны 14 чэрвеня 2006 г. прэм’ер-міністрам Нуры аль-Малікі і прызначаўся для павышэння ўмоў бяспекі ў горадзе. Аперацыя «Разам наперад» планавалася як аперацыя, якую ўзначальвалі ў першую чаргу іракцы, але пры падтрымцы кааліцыі[5][6]. Асноўныя палажэнні ўключалі каменданцкі час з 21:00 да 6:00, узмацненне кантрольна-прапускных пунктаў і патрулявання, а таксама далейшыя абмежаванні на перавозку зброі. Акрамя таго, іракскія і кааліцыйныя войскі пачалі праводзіць налёты на тэрарыстычныя ячэйкі і спрабаваць сарваць паўстанцкую дзейнасць шляхам актыўных місій супраць меркаваных месцаў базавання паўстання. Аднак, нягледзячы на высокую ацэнку на момант увядзення, план не здолеў павысіць бяспеку ў сталіцы, паколькі высокі ўзровень гвалту працягваўся з масавымі выбухамі (па меншай меры чатыры такія атакі з 40 і больш загінулымі ў адбыліся за адзін тыдзень) і міжканфесійны гвалт на працягу чэрвеня і ліпеня.
Хуткія факты Аперацыя «Разам наперад», Дата ...
Закрыць