![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/24/Canadian_F-18_aircraft_awaiting_refuelling_from_a_Royal_Air_Force_VC10_K3_tanker_of_101_Squadron_RAF_during_Op_Ellamy%252C_2011_MOD_45155224.jpg/640px-Canadian_F-18_aircraft_awaiting_refuelling_from_a_Royal_Air_Force_VC10_K3_tanker_of_101_Squadron_RAF_during_Op_Ellamy%252C_2011_MOD_45155224.jpg&w=640&q=50)
Аперацыя «Мабайл»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аперацыя «Мабайл» (англ.: Operation MOBILE) — ваенная аперацыя, якая здзяйснялася Канадай на тэрыторыі Лівіі. Афіцыйна абвешчаная мэта аперацыі: «спыніць агрэсію лівійскага лідара Муамара Кадафі ў адносінах да мірнага насельніцтва краіны»[4].
Аперацыя «Мабайл» | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011), Інтэрвенцыя ў Лівіі | |||
![]() CF-18 Hornet ВПС Канады над Лівіяй. | |||
Дата | 19 сакавіка — 1 лістапада 2011 | ||
Месца | Лівія | ||
Вынік | Ваенная перамога Канады | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
![]() |
2 сакавіка 2011 года прэм’ер-міністр Канады абвясціў, што карабель HMCS Charlottetown высунуўся з Галіфакса c мэтай «аказаць гуманітарную дапамогу насельніцтву Лівіі»[5].
19 сакавіка Стывен Харпер зрабіў заяву, што узброеныя сілы Канады ўступяць у бой з падраздзяленнямі лівійскай арміі. Ён таксама дадаў, што Канада зробіць усё магчымае, каб «засцерагчы мірнае насельніцтва ад нападаў з боку лаяльных Кадафі сіл»[6].
На працягу наступных шасці месяцаў канадскія ВПС, у складзе аперацыі НАТА, наносілі ўдары па ваенных і грамадзянскіх аб’ектах у краіне. У аперацыі былі задзейнічаны 6 самалётаў CF-18 Hornet, 5 транспартных самалётаў, фрэгат HMCS Charlottetown, 1 верталёт Sikorsky CH-124 Sea King[1].