![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9c/Gran_Sasso_02.jpg/640px-Gran_Sasso_02.jpg&w=640&q=50)
Апенінскія горы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Апенінскія горы, або Апеніны (італ.: Appennini; лац.: Apenninus, Apennini montes) — горная сістэма ў Італіі, якая працягваецца больш чым на 1000 км з поўначы на поўдзень краіны, у асноўным уздоўж усходняга ўзбярэжжа Апенінскага паўвострава.
Хуткія факты Апеніны, Краіны ...
Апеніны | |
---|---|
![]() Гран-Саса | |
Краіны | |
Даўжыня | 1 200 км |
Шырыня | да 140 км |
Найвышэйшая вяршыня | Корна-Грандэ |
Найвышэйшы пункт | 2912 м |
![]() |
Закрыць
Пераважныя вышыні 1200—1800 м, максімальная вышыня горнай сістэмы — 2912 м (вяршыня Корна-Грандэ). Расліннасць гор прадстаўлена міжземнаморскімі хмызнякамі, букавымі і хваёвымі лясамі, на вяршынях сустракаюцца лугі.
Прынята адрозніваць Паўночныя Апеніны (практычна ўтвараюць адзіную сістэму з Прыморскімі Альпамі), якія ўключаюць Лігурыйскія Апеніны, Тасканскія Апеніны і Умбрскія Апеніны, Цэнтральныя Апеніны і Паўднёвыя Апеніны.