![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/18/Kolyma.png/640px-Kolyma.png&w=640&q=50)
Анюй
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аню́й (руск.: Аню́й[1], якуцк.: Өньүүй) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, ва Усходняй Сібіры, у Рэспубліцы Саха (Якуція), правы прыток ракі Калыма (басейн Усходне-Сібірскага мора).
Хуткія факты Анюй, Характарыстыка ...
Анюй | |
---|---|
руск. Анюй, як. Өньүүй | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 8 км |
Басейн | 107 000 км² |
Расход вады | каля 500 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | зліццё рэк Малы Анюй і Вялікі Анюй |
• Каардынаты | 68°27′37″ пн. ш. 160°48′07″ у. д.HGЯO |
Вусце | Калыма |
• Месцазнаходжанне | каля пасёлка Ніжнекалымск |
• Каардынаты | 68°30′21″ пн. ш. 160°56′31″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Калыма → Усходне-Сібірскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Якуція |
Раён | Ніжнекалымскі раён |
Код у ДВР | 19010300112119000061264 |
![]() |
|
![]() ![]() |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Анюй (значэнні).
Даўжыня ракі 8 (8,3[2]) км. Плошча вадазбору 107 000 км². Сярэдні расход вады каля 500[2] м³/с. Утвараецца зліццём рэк Малы Анюй (738[1] км) і Вялікі Анюй (693[1] км). Упадае ў Калыму за 153[3] км ад яе вусця. Вадазбор Анюя і яго складнікаў знаходзіцца ў межах Калымскай нізіны. Шырыня рэчышча да 800 м. Замярзае рака ў першай палове кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў пачатку чэрвеня.
Рака Анюй суднаходная і сплаўная. Населеных пунктаў каля ракі няма. Насупраць вусця ракі знаходзіцца пасёлак Ніжнекалымск.