Анубіс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Анубіс (грэч.), Інпу (стар. егіп.) — бажаство Старажытнага Егіпта з галавой шакала і целам чалавека, правадыр памерлых у замагільны свет.
Анубіс у іерогліфах | |||||
Хуткія факты Анубіс, Міфалогія ...
Анубіс | |
---|---|
Інпу | |
| |
бог з галавой шакала | |
Міфалогія | егіпецкая |
Грэчаскае напісанне | Ἄνουβις |
Імя на іншых мовах | лац.: Anubis |
Пол | мужчынскі |
Занятак | правадыр памерлых у замагільным царстве, засцерагальнік могільнікаў і мумій |
Бацька | Сетх |
Маці | Нефтыда |
Жонка | Анпут |
Дзеці | Kebehet[d] |
Звязаныя персанажы | Гор, Асірыс, Ісіда |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У часы Старога царства лічыўся заступнікам некропаляў і могілак, адзін з суддзяў царства мёртвых, захавальнік атрутаў і лекаў. У старажытнаегіпецкай міфалогіі сын Ра. Жонкай Анубіса ў кінопальскім номе лічылася багіня Баст. Цэнтрам культу Анубіса была сталіца сямнаццатага егіпецкага ному Кінопаль.