Антыфранцузскія кааліцыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Антыфранцузскія кааліцыі — часовыя ваенна-палітычныя саюзы еўрапейскіх дзяржаў, якія імкнуліся да аднаўлення ў Францыі манархічнай дынастыі Бурбонаў, загінулай у перыяд Французскай рэвалюцыі 1789—1799 гадах. Усяго было створана 7 кааліцый.
У навуковай літаратуры першыя дзве кааліцыі называюць «антырэвалюцыйнымі», пачынаючы з трэцяй — «антынапалеонаўскімі».