Антыгона
From Wikipedia, the free encyclopedia
Антыго́на (стар.-грэч.: Ἀντιγόνη) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі[3], старэйшая дачка фіванскага цара Эдыпа і Іакасты[4], была сястрой Этэокла, Палініка і Ісмены.
Антыгона | |
---|---|
Пол | жанчына |
Бацька | Эдып[1][2][…] |
Маці | Іакаста[1][2][…] |
Браты і сёстры | Палінік[2], Этэокл[d][2] і Ісмена[2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антыгона суправаджала бацьку ў яго добраахвотным выгнанні ў Калон, горад Атыкі[5], а пасля яго смерці вярнулася ў Фівы. Нявеста Гемана [6].
Тут яна пахавала цела Палініка, які загінуў у паходзе сямі супраць Фіваў, і застаўся не пахаваным з прычыны забароны[7] Крэонта, новага ўладара Фіваў. Антыгона тайна пахавала цела Палініка (або кінула яго ў той жа касцёр, дзе спальвалі цела яго брата). Паводле іншай версіі, яна прысыпала яго пяском і здзейсніла ўзліванні[8]. Паводле аднаго апавядання, Антыгона дзейнічала не ў адзіночку, а разам з Аргіяй, удавой Палініка. Месца, дзе яна цягнула цела Палініка да кастра Этэокла, звалася Волак Антыгоны[9].
За гэта парушэнне яго забароны Крэонт асудзіў Антыгону на пахаванне жывой[10], яна павесілася[11]. Прысуд гэты прывёў у роспач жаніха яе, Гемана, сына Крэонта, і ён забіў сябе.
Антыгона ўяўляе сабой ідэал кахання да бацькоў і высакароднай самаадданасці пры выкананні свайго абавязку ў адносінах да брата, самаадданасці, якая і прывяла яе да трагічнай смерці. Гэткай яна і з'яўляецца ў дзвюх трагедыях Сафокла: «Эдып у Калоне» і «Антыгона», якія абессмяроцілі яе імя і неаднаразова перакладаліся на мноства моў (пераклады Гёльдэрліна — 1804). Гераіня трагедыі Эсхіла «Сямёра супраць Фіваў», трагедый Еўрыпіда «Фінікіянкі» і «Антыгона», Астыдаманта Малодшага і Акцыя «Антыгона», Сенекі «Фінікіянкі».
У гонар Антыгоны быў названы буйны астэроід (129) Антыгона з групы галоўнага пояса, адкрыты ў 1873 годзе.