![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/59/Staphylococcus_aureus_%2528AB_Test%2529.jpg/640px-Staphylococcus_aureus_%2528AB_Test%2529.jpg&w=640&q=50)
Антыбіётыкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Антыбіётыкі (ад стар.-грэч.: Ἀντί — anti — супраць, βίος — bios — жыццё) — арганічныя рэчывы, што ўтвараюцца ў мікраарганізмах і ў невялікіх дозах прыгнечваюць жыццядзейнасць іншых мікраарганізмаў, вірусаў і клетак. Да антыбіётыкаў адносяць таксама раслінныя (фітанцыды) і жывёльнага паходжання рэчывы з антымікробным дзеяннем.
Антыбіётыкі | |
---|---|
![]() Тэст на адчувальнасць бактэрый да розных антыбіётыкаў. На паверхню кубка Петры, на якім растуць бактэрыі, пакладзены дыскі, прасякнутыя рознымі антыбіётыкамі. Празрыстая зона вакол дыска — рост бактэрый падаўлены дзеяннем антыбіётыка | |
Названа ад | анты-[d] і жыццё |
Код WordLift | data.wordlift.io/wl01714… |
Код NCI Thesaurus | C258 |
Аб’яднанне | спіс у кваліфікатарах[d] |
![]() |
Вядома каля 5 тысяч антыбіётыкаў, у медыцынскай практыцы выкарыстоўваецца каля 60. Першы клінічна эфектыўны антыбіётык пеніцылін быў адкрыты англійскім мікрабіёлагам А. Флемінгам у 1929 годзе.
Тэрмін антыбіётык быў упершыню выкарыстаны ў 1942 годзе Зельманам Ваксманам і яго супрацоўнікамі ў часопісных артыкулах для апісання любога рэчыва, што выпрацоўваецца мікраарганізмам, які з'яўляецца антаганістычным да росту іншых мікраарганізмаў у высокай ступені развядзення.[1] Гэта азначэнне выключала рэчывы, якія забіваюць бактэрыі, але не вырабляюцца мікраарганізмамі (напрыклад, страўнікавы сок). Яно таксама не ўключала сінтэтычныя антыбактэрыйныя злучэнні, такія як сульфаніламіды.