![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f5/Antoine_Perrenot_de_Granvelle%252C_Anthonis_Mor_van_Dashorst%252C_GG_1035%252C_Kunsthistorisches_Museum_Wien.jpg/640px-Antoine_Perrenot_de_Granvelle%252C_Anthonis_Mor_van_Dashorst%252C_GG_1035%252C_Kunsthistorisches_Museum_Wien.jpg&w=640&q=50)
Антуан Перэна дэ Гранвела
From Wikipedia, the free encyclopedia
Антуан Перэна дэ Гранвель ці Гранвела (фр.: Antoine Perrenot de Granvelle, ісп.: Antonio de Granvela; 20 жніўня 1517 — 21 верасня 1586) — першы міністр і бліжэйшы саветнік іспанскага караля Філіпа II.
Хуткія факты Антуан Перэна дэ Гранвела, камерленга Калегіі кардыналаў[d] ...
Закрыць
Гранвель належаў да вышэйшай бургундскай арыстакратыі. Паколькі пасля смерці Карла Смелага бургундскія ўладанні адышлі да Габсбургаў, яго бацька верна служыў імператару Карлу V і скончыў жыццё адным з самых давераных яго саветнікаў. Яго палац належыць да ліку славутасцейў Безансона.