французскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Антуа́н Грызма́н (фр.: Antoine Griezmann; нар. 21 сакавіка 1991, Макон, Францыя) — французскі футбаліст, паўабаронца іспанскага клуба «Атлетыка» з Мадрыда і нацыянальнай зборнай Францыі. Чэмпіён свету 2018 года. Гуляе на пазіцыі левага вінгера, але здольны згуляць і форварда.
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мянушка | Grizou[1][2][…] | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
21 сакавіка 1991[3][4][…] (33 гады) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Францыя | ||||||||||||||||||
Рост | 176 см[5] | ||||||||||||||||||
Вага | 67 кг[6] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік, атакуючы паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | Атлетыка | ||||||||||||||||||
Нумар | 7 | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сваю футбольную кар’еру ён, як і яго бацька, пачаў у родным горадзе[7]. Аднак выступы ў правінцыйнай камандзе не маглі спрыяць развіццю іграка. Таму бацька вазіў свайго сына на прагляды ў больш вядомыя калектывы. Але, валодаючы сціплымі антрапаметрычнымі дадзенымі, Антуан атрымліваў адмову ва ўсіх моладзевых акадэміях. Аднак у канчатковым выніку Антуанам зацікавіўся іспанскі «Рэал Сасьедад».
Галоўны трэнер «Рэала Сасьедад» Марцін Ласартэ прыцягнуў Грызмана да трэніровак з асноўным складам перад сезонам 2009/10. У чатырох таварыскіх сустрэчах француз забіў 5 мячоў, што абумовіла яго далейшы лёс. З-за страты асноўных футбалістаў, пазіцыя на левым флангу паўабароны апынулася вакантнай, і Грызман атрымаў свой шанц і спаўна ім скарыстаўся, стаўшы з часам асноўным іграком каманды.
28 ліпеня 2014 года мадрыдскі «Атлетыка» дасягнуў пагаднення з клубам «Рэал Сасьедад» на пераход Грызмана. Як мяркуецца, мадрыдскі клуб заплаціў за іграка каля 30 млн еўра[8]. Антуан прайшоў медыцынскае абследаванне ў той жа дзень і 29 ліпеня падпісаў кантракт на шэсць гадоў[9].
У ліпені 2019 года, пасля выплаты адступных у памеры 120 млн еўра, перайшоў у «Барселону»[10].
У жніўні 2021 года вярнуўся ў «Атлетыка» на правах арэнды на сезон 2021/22, з магчымасці падаўжэння яшчэ на адзін сезон і абавязацельствам выкупу за 40 млн еўра[11]. Летам 2022 года арэнда была падоўжана, а ў кастрычніку 2022 года «Атлетыка» абвясціў пра выкуп футбаліста, з якім падпісаў кантракт да лета 2026 года.
27 лютага 2014 года Грызман атрымаў выклік у галоўную каманду Францыі, якой кіруе Дзідзье Дэшам, на таварыскі матч супраць зборнай Нідэрландаў на Стад дэ Франс[12]. Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай 5 сакавіка, выйшаўшы ў стартавым складзе і згуляўшы 68 хвілін.
13 мая ён увайшоў у склад зборнай на чэмпіянат свету 2014[13]. 1 чэрвеня, гуляючы супраць зборнай Парагвая ў Ніцы, Антуан забіў свой першы гол за Францыю, адкрыўшы лік, аднак гульня скончылася з лікам 1:1.
«Атлетыка»:
«Барселона»:
Францыя:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.