Антуан Вато
From Wikipedia, the free encyclopedia
Антуа́н Вато́ (фр.: Jean-Antoine Watteau; 10 кастрычніка 1684 — 18 ліпеня 1721) — знакаміты французскі мастак, прадстаўнік стылю ракако.
Антуан Вато | |
---|---|
фр.: Antoine Watteau | |
| |
Імя пры нараджэнні | Jean Antoine Watteau |
Дата нараджэння | 10 кастрычніка 1684(1684-10-10) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 ліпеня 1721(1721-07-18) (36 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, графік, рысавальнік, дзеяч мастацтваў, мастак-гравёр, архітэктурны чарцёжнік, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр | галантная сцэна[d][1] |
Мастацкі кірунак | ракако[1] |
Заступнікі | famille Crozat[d] |
Уплыў | Пітэр Паўль Рубенс |
Член у | |
Узнагароды |
Рымская прэмія[d] (1709) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Займаўся дэкорам інтэр'ераў, жывапісам, малюнкам, графікай. Першыя работы былі напісаны пад уплывам творчасці Рубенса. Майстар узбагаціў выяўленчае мастацтва цудоўнымі выявамі «пёкных святаў» (fêtes galantes), цішыні бяздзейнасці, якая пануе на яго палотнах. Творы Вато — увасабленне настрою, пачуццяў. Гэта і нявыказаны сум, які адпавядае агульнай танальнасці таго часу. Героі яго палотнаў нішто не ўспрымаюць сур'ёзна: ні глыбокія пакуты, ні ціхамірную радасць, дзе жаданні-летуценні адыгрываюцца, як сумная камедыя асабістага лёсу. Яны ўсміхаюцца, але ніколі не смяюцца.
Вобразы створаныя рукой мастака знайшлі сваё ўвасабленне ў далейшым развіцці жывапісу стылю ракако і рамантычных напрамкаў стылю класіцызм.