From Wikipedia, the free encyclopedia
Антон Роп (славенск.: Anton Rop) (27 снежня 1960, Любляна) — славенскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, з 19 снежня 2002 па 3 снежня 2004 гг. прэм'ер-міністр Славеніі.
Антон Роп | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
славенск.: Anton Rop | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Янез Дрноўшак | ||||||
Папярэднік | Янез Дрноўшак | ||||||
Пераемнік | Янез Янша | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Мілан Кучан | ||||||
Кіраўнік урада | Янез Дрноўшак | ||||||
Папярэднік | Ёжыца Пухар | ||||||
Пераемнік | Міхаэль Брэйц | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Мілан Кучан | ||||||
Кіраўнік урада | Янез Дрноўшак | ||||||
Папярэднік | Звонка Іванушыч | ||||||
Пераемнік | Душан Мрамар | ||||||
Нараджэнне |
27 снежня 1960 (63 гады) Любляна |
||||||
Партыя |
Лібэральная дэмакратыя Славеніі (да 2007) Сацыял-дэмакраты (з 2007) |
||||||
Адукацыя | Люблянскі ўніверсітэт | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў пачатковую школу Хінка Смрэкара, і ў 1984 г. — эканамічны факультэт Універсітэта Любляны. Летам 1991 г. скончыў магістратуру таго ж факультэта.
З 1985 па 1992 гг. ён працаваў у якасці памочніка дырэктара Інстытута макраэканамічнага аналізу і развіцця. З 1992 г. быў дарадцам па прыватызацыі пры ўрадзе Я. Дрноўшака. У 1993 г. ён быў прызначаны статс-сакратаром у Міністэрстве эканомікі і развіцця, у якім быў адказным за галіну прыватызацыі і рэгіянальнага развіцця. З 1996 па 2000 гг. міністр працы, сям’і і сацыяльных спраў, а з 2000 да 2002 гг. — м іністр фінансаў ва ўрадах Я. Дрноўшака.
З 19 снежня 2002 па 3 снежня 2004 гг. прэм'ер-міністр Славеніі.
З 2005 да 2007 гг. кіраваў палітычнай партыяй «Лібэральная дэмакратыя Славеніі». У жніўні 2010 г. стаў віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага інвестыцыйнага банка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.