From Wikipedia, the free encyclopedia
Антоні Якаўлевіч Малеўскі (польск.: Antoni Malewski; каля 1783 — ?) — дзяржаўны службовец.
Антоні Малеўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 22 лютага 1784 | ||||||
Смерць | 16 красавіка 1841 (57 гадоў) | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Q124296870? | ||||||
Жонка | Барбара з Казакевічаў[d] | ||||||
Член у | |||||||
Месца працы |
Паходзіў са шляхецкага роду Малеўскіх герба «Ястрабец».
З 16 кастрычніка 1802 г. па 3 лютага 1803 г. выконваў абавязкі адваката ў Гродзенскіх прысутных месцах, з 3 лютага 1803 г. — дэкрэтавы рэгент Гродзенскага земскага суда, з 11 красавіка 1806 г. па 9 снежня 1816 г. — дэкрэтавы рэгент Гродзенскай палаты грамадзянскага суда. 31.12.1810 г. атрымаў чын калежскага сакратара, з 14 снежня 1816 г. прызначаны дэкрэтавым рэгентам Радзівілаўскай камісіі (у 1820 г. яшчэ быў у ёй). 3 сакавіка 1834 г. па дваранскіх выбарах выбраны ад Троцкага павета дэпутатам у Віленскі дваранскі сход. У 1837 г. — калежскі рэгістратар.
Член масонскай ложы «Вузел еднасці» ў Навагрудку, масон 4-й ст. у 1820—1821, прадстаўнік у ложы «Дасканалай Еднасці» ў Вільні.
Пахаваны побач з жонкай на могілках у Высокім Двары (цяпер Літва)[1].
Прадстаўлены на атрыманне знака адзнакі «беспорочной службы». Меў два пахвальныя лісты ад Гродзенскага галоўнага суда 2-га дэпартамента: 19.12.1808 г. і 19.12.1811 г. «об отличной способности и оказанном усердии в выполнении обязанностей» дэкрэтавага рэгента ў гэтым судзе.
У шлюбе з Варварай з Казакевічаў. Дзеці:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.