From Wikipedia, the free encyclopedia
Анн Л’Юе (фр.: Anne L'Huillier, нар. 16 жніўня 1958, Парыж, Францыя) — французская фізік і прафесар атамнай фізікі Лундскага ўніверсітэта ў Швецыі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2023).
Анн Л’Юе | |
---|---|
фр.: Anne L'Huillier | |
Дата нараджэння | 16 жніўня 1958[1][2] (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Claes-Göran Wahlström[d][2] |
Род дзейнасці | фізік, выкладчыца ўніверсітэта |
Навуковая сфера | фізіка, attophysics[d] і ultrafast imaging[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Bernard Cagnac[d][5] |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Карла Цэйса[d] (2013) прэмія Вольфа па фізіцы (2022) прэмія імя Макса Борна[d] (2021) Davisson–Germer Prize in Atomic or Surface Physics[d] (2024) honorary doctor of the University of Bordeaux[d] (28 сакавіка 2024) |
Сайт | portal.research.lu.se/… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анн Л’Юе атрымала ступень магістра навук у галіне тэарэтычнай фізікі і матэматыкі,[6] але для атрымання ступені доктара філасофіі перайшла на эксперыментальную фізіку ў французскім цэнтры ядзерных даследаванняў Камісарыята па атамнай і альтэрнатыўных відах энергіі ў Цэнтры ядзерных даследаванняў Сакле . Яе дысертацыя была прысвечана шматразовай іанізацыі ў лазерных палях высокай інтэнсіўнасці.[7]
Як дактарантка была ў Гётэборгу, Швецыя, і Лос-Анджэлесе, штат Каліфорнія, ЗША. З 1986 года працавала ў Цэнтры ядзерных даследаванняў Сакле . У 1992 годзе ўдзельнічала ў эксперыменце ў Лундзе, дзе была ўстаноўлена адна з першых у Еўропе тытан-сапфіравых цвёрдацельных лазерных сістэм для фемтасекундных імпульсаў. У 1994 годзе пераехала ў Швецыю, дзе працавала ў Лундскім універсітэце выкладчыкам (1995), а потым прафесарам (1997).[8]
Анн Л’Юе ўзначальвае групу атасекунднай фізікі , якая вывучае рух электронаў у рэальным часе, што выкарыстоўваецца для разумення хімічных рэакцый на атамным узроўні.[9]
Анн Л’Юе была членам Нобелеўскага камітэта па фізіцы ў 2007—2015 гадах,[6] а з 2004 года член Шведскай акадэміі навук.[10] У 2018 годзе абрана замежным членам Нацыянальнай акадэміі навук. Анн Л’Юе з’яўляецца членам Амерыканскага фізічнага таварыства і Аптычнага таварыства .[11]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.