From Wikipedia, the free encyclopedia
анлайн (англ.: online, ад англ.: on line — «на лініі», «на сувязі», «у сетцы», «у эфіры») — «размешчаны ў стане падключэння». Першапачаткова выкарыстоўвалася толькі ў дачыненні да камунікацыйнага абсталявання для ўказання на рэжым сувязі, тыповым значэннем магло быць «не вешаючы трубку», гэта значыць за адзін тэлефонны званок, у рэжыме рэальнага часу. Для радыёсувязі часам ужываюць падобны тэрмін "on air".
У дачыненні да праграмнага забеспячэння амаль заўсёды азначае «падключаны да Інтэрнэту» або «той, што функцыянуе толькі пры падключэнні да Інтэрнэту», а таксама якое «адбываецца ў Інтэрнэце» ці «існуе ў Інтэрнэце». Да прыкладу, «анлайн-банкінг», «анлайн-крама», «анлайн-кінатэатр», «анлайн-казіно», «анлайн-кафэ», «анлайн-школа», «анлайн-гульня». У гэтых значэннях часта ўжываецца таксама прыметнік анлайнавы. Гэта слова таксама часта выкарыстоўваецца для апісання бягучай наведвальнасці сайта (напрыклад, «1000 чалавек анлайн» азначае, што ў гэты момант на сайце знаходзіцца 1000 карыстальнікаў).
Тэхнічныя спецыялісты ў дачыненні да ўжывання ў беларускай мове гэтага запазычанага слова могуць сказаць, што тэрмін выкарыстоўваецца для спажывецкага апісання кліенцкай часткі ў архітэктуры «кліент-сервер».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.