From Wikipedia, the free encyclopedia
Анкарскі метрапалітэн (турэцк.: Ankara Metrosu), сістэма грамадскага пасажырскага рэйкавага транспарту ў горадзе Анкара (Турцыя). Спалучае падземныя і наземныя ўчасткі і складаецца з дзвюх ліній — Анкарай (турэцк.: Ankaray) і Метро (турэцк.: Ankara Metrosu). Яшчэ тры лініі будуюцца.
Анкарскі метрапалітэн | |
---|---|
Інфармацыя | |
Краіна | Турцыя |
Горад | Анкара |
Дата адкрыцця | 1996 / 1997 |
Даўжыня ліній | 23,4 км |
Колькасць станцый | 22 |
Колькасць ліній | 2 |
Пасажырапаток за дзень | 310 тыс. |
Пасажырапаток за год | 49,5 млн. |
Схема ліній | |
Тэрмінам Анкарай абазначаецца сістэма "лёгкага метро", якая была першай стадыяй будаўніцтва сучаснай грамадскай транспартнай сістэмы турэцкай сталіцы. Будаваў кансорцыюм на чале з Siemens на працягу 1992-1996. Лінія звязвае AŞTİ (Ankara Şehirlerarası Terminal İşletmesi - Анкарскі міжгародні аўтавакзал) і Дыкімеві (турэцк.: Dikimevi). Працягласць 8,7 км, з якіх 8 км — падземныя тунэлі. На лініі 11 станцый, сістэма абслугоўваецца 11 трохвагоннымі цягнікамі вытворчасці Siemens-Adtranz-Ansaldobreda, S.P.A.
Працуе з 1997, звязвае цэнтр горада (плошча Кызылай) з прыгарадам Анкары Батыкентам. Працягласць лініі 14,7 км (у тым ліку 6,5 км пад зямлёй), 12 станцый. На лініі працуюць 36 трохвагонных цягнікоў Bombardier Transportation, у гадзіну пік колькасць вагонаў павялічваецца да пяці.
Будуюцца тры лініі метро:
У далейшым плануецца пашырэнне сістэмы на поўдзень горада.
Анкарай
Метро
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.