Анексія Крыма Расіяй
ваенная агрэсія Расіі, скіраваная на гвалтоўнае супрацьпраўнае адарванне і ўключэнне ў склад Расійскай Федэрацыі большай часткі тэрыторы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Анексія Крыма Расіяй — супрацьпраўнае адрыньванне большай часткі часова акупаванага Крымскага паўвострава, размешчанага ў межах украінскіх адміністрацыйных адзінак — Аўтаномнай Рэспублікі Крым і Севастопаля, ад Украіны і аднабаковае незаконнае ўключэнне іх у склад Расійскай Федэрацыі на правах суб'ектаў федэрацыі — Рэспублікі Крым і горада федэральнага значэння Севастопаль, абвешчаны Расійскай Федэрацыяй 18 сакавіка 2014 года (нібыта ў выніку так званага «рэферэндуму аб статусе Крыма» 16 сакавіка 2014 года).
Адно з наступстваў і адна са складовых частак расійскай узброенай агрэсіі супраць Украіны з 2014 года. Анексіі ў лютым-сакавіку 2014 года папярэднічалі арганізаваныя антыўкраінскія выступы ў гарадах Крыма, блакаванне і захоп падраздзяленнямі расійскай арміі стратэгічных аб’ектаў паўвострава і воінскіх часцей Узброеных сіл РФ, у некаторых выпадках пад прыкрыццём асобных мірных жыхароў і новаствораных спецслужбамі РФ «атрадаў самаабароны Крыма», што паклала пачатак акупацыі Крыма Расіяй.
Анексія Крыма, як і псеўдарэферэндум, не прызнаная ўкраінскай дзяржавай і большасцю краін свету,[1][2][3] не прызнаная Генасамблеяй ААН,[4][5] ПАРЕ,[6][7][8] ПА АБСЕ, а таксама супярэчыць рашэнню Венецыянскай камісіі, замест гэтага расійскія ўлады трактуюць гэта як «вяртанне Крыма ў склад Расіі». Згодна з законам Украіны «Аб забеспячэнні правоў і свабод грамадзян і прававым рэжыме на часова акупаванай тэрыторыі Украіны», тэрыторыя Крымскага паўвострава ў сувязі з расійскай акупацыяй лічыцца часова акупаванай тэрыторыяй.