Андскі кондар (Vultur gryphus) — птушка з сямейства амерыканскіх грыфаў, адзіны сучасны прадстаўнік монатыпічнага роду Кондар (Vultur). Распаўсюджаны ў Андах і на ціхаакіянскім узбярэжжы Паўднёвай Амерыкі. Лічыцца самай буйной лятаючай птушкай Заходняга паўшар'я.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Андскі кондар — буйны грыф з бліскуча-чорным апярэннем, з каўняром белых пёраў вакол шыі і шырокай белай аблямоўкай на крылах, асабліва яскрава выяўляецца ў самцоў.
Андскі кондар прысутнічае на гербе Чылі і гербе Балівіі.