![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1e/Andr%25C3%25A9_Citro%25C3%25ABn_1932.jpg/640px-Andr%25C3%25A9_Citro%25C3%25ABn_1932.jpg&w=640&q=50)
Андрэ Сітраэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Андрэ Густаў Сітраэн, фр.: André Citroën (5 лютага 1878 — 3 ліпеня 1935) — французскі прамысловец, стваральнік канцэрна «Сітраэн» і аднайменнага аўтамабіля.
Андрэ Сітраэн | |
---|---|
фр.: André Citroën | |
![]() | |
Дата нараджэння: | 5 лютага 1878(1878-02-05)[1][2][…] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 3 ліпеня 1935(1935-07-03)[2][3][…] (57 гадоў) |
Месца смерці: |
|
Месца пахавання: | |
Грамадзянства: | |
Адукацыя | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Андрэ Густаў Сітраэн нарадзіўся ў Парыжы. Ён быў пятым дзіцем у сям’і нідэрландскага бізнесмена яўрэйскага паходжання — гандляра дыяментамі і іншымі каштоўнымі камянямі — Леві Сітруна (нідэрл. Levie Citroen). Андрэ Сітраэну не споўнілася і шасці гадоў, яго бацька канчае жыццё самагубствам і пакідае сям’і велізарную спадчыну. Толькі адзін пай Леві Сітруна ў заакіянскім прадпрыемстве складаў — 1 млн франкаў, грошы велізарныя. Але нягледзячы на пашыраныя сувязі ў фінансавых колах гандляроў дыяментамі, Андрэ Густаў Сітраэн аддае перавагу не прытрымлівацца па слядах бацькі. Андрэ плануе паступаць у політэхнічную школу, каб затым стаць інжынерам. Завяршыўшы навучанне, Сітраэн адпраўляецца на вайсковую службу.
Быў членам масонскай ложы «Lodge La Philosophie Positive» у Парыжы.