From Wikipedia, the free encyclopedia
Андрэ́а Арно́льд (англ.: Andrea Arnold; нар. 5 красавіка 1961, Дартфард, Кент, Англія) — брытанская кінарэжысёрка, сцэнарыстка і актрыса.
Андрэа Арнольд | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 красавіка 1961[1] (63 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса, кінарэжысёр, сцэнарыст, тэлевядучая |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0036349 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андрэа Арнольд нарадзілася 5 красавіка 1961 года ў Дартфардзе, графства Кент, Англія. Яна была старэйшай з чатырох дзяцей у сям’і. Яе маці было толькі 16, а бацьку 17, калі Андрэа нарадзілася. Бацькі разышліся, калі яна яшчэ была ў маладым узросце. Яе маці была вымушана самастойна выхоўваць чатырох дзяцей, аб чым Арнольд згадвае ў сваім кароткаметражным фільме «Аса» (2003).
Пасля заканчэння сярэдняй школы ў канцы 1970-х Арнольд працавала на тэлебачанні як танцорка шоу, у прыватнасці ў праекце BBC «Top of the Pops». Андрэа ўпершыню набыла папулярнасць у якасці актрысы і тэлевядучай (разам з Сэндзі Токсвіг, Нікам Стэверсенам і Нілам Б’юкененам) у дзіцячым тэлешоу 1980-х № 73 на ITV. Пасля закрыцця № 73 у 1988 годзе Андрэа Арнольд яшчэ два гады працавала ў камандзе дзіцячай праграмы «Motormouth». У 1990-я Арнольд пісала сцэнарыі для «A Beetle Called Derek», шоу, накіраванага на павышэнне экалагічнай дасведчанасці сярод моладзі.
Пасля завяршэння кар’еры на тэлебачанні Андрэа Арнольд вучылася ў прыватнай некамерцыйнай Кансерваторыі пры Амерыканскім інстытуце кінамастацтва ў Лос-Анджэлесе, дзе набыла досвед у кінаіндустрыі і, вярнуўшыся ў Англію, вывучала сцэнарнае майстэрства ў PAL Labs у Кенце[2][3][4]. Пасля навучання яна пачала рабіць кароткаметражныя фільмы для тэлебачання.
Трэці кароткаметражны фільм Арнольд «Аса» ў 2004 годзе атрымаў прэмію «Оскар» у катэгорыі найлепшы кароткаметражны фільм[5].
У 2006 годзе Андрэа Арнольд зняла па ўласным сцэнарыі свой першы поўнаметражны фільм «Чырвоны шлях». Фільм змагаўся за «Залатую пальмавую галіну» ў конкурснай праграме 59-га Канскага міжнароднага кінафестывалю і атрымаў прыз журы[6]. Акрамя гэтага, фільм быў адзначаны прэміяй BAFTA за найлепшы дэбют брытанскага сцэнарыста, рэжысёра альбо прадзюсара, і некалькімі шатландскімі ўзнагародамі BAFTA, у прыватнасці за найлепшую рэжысуру і найлепшы сцэнарый.
Прэм’ера наступнага поўнаметражнага фільма Андрэа Арнольда «Акварыум» (2009) адбылася на 62-м Канскім міжнародным кінафестывалі, дзе ён, як і папярэдні фільм, атрымаў прыз журы фестывалю. «Акварыум» таксама атрымаў прэмію BAFTA за найлепшы брытанскі фільм. У 2011 годзе Арнольд адаптавала для кіно раман Эмілі Бронтэ «Навальнічны перавал». Фільм быў паказаны ў конкурсе 68-га Венецыянскага міжнароднага кінафестывалю ў верасні 2011 года[7] і атрымаў узнагароду «Залатая Азела» за найлепшую аператарскую працу.
Чацвёрты поўнаметражны фільм Арнольд «American Honey» (2016), змагаўся за «Залатую пальму» ў конкурснай праграме 69-га Канскага міжнароднага кінафестывалю[8] і стаў яе трэцім фільмам, які атрымаў ў Канах прыз журы.[9]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.