Ангольскае цячэнне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ангольскае цячэнне - марское цячэнне ў Атлантычным акіяне. Накіравана на поўдзень уздоўж заходняга ўзбярэжжа Афрыкі. З'яўляецца ўсходняй часткай цыкланічнага кругазвароту Гвінейскага заліва. Сфарміравана водамі Паўднёвага Пасатнага проціцячэння і Бенгельскага цячэння.
Было выяўлена ў ходзе Акіянаграфічнай экспедыцыі АтлантНДІРА (руск.: АтлантНИРО) і апісана групай на чале з Марошкіным[1].
Першапачаткова было названа "Паўднёвым цячэннем", але назву палічылі няўдалай і яго перайменавалі ў "Ангольскае", ад назвы краіны каля ўзбярэжжа якой яно праходзіць.