![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0c/Gulf_of_Anadyr.jpg/640px-Gulf_of_Anadyr.jpg&w=640&q=50)
Анадырскі заліў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ана́дырскі заліў (руск.: Ана́дырский залив)[1] — заліў Берынгава мора ля берагоў Чукоткі паміж мысам Чукоцкі і мысам Наварын. Адкрыты ў 1727 годзе Вітусам Берынгам у час Першай Камчацкай экспедыцыі[2].
Хуткія факты Анадырскі заліў, Вышэйстаячая акваторыя ...
Анадырскі заліў | |
---|---|
руск. Анадырский залив | |
![]() | |
064° пн. ш. 178° з. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Берынгава мора |
Краіна | |
Тып | заліў |
Найбольшая глыбіня | 105 м |
![]() |
Закрыць
Даўжыня заліва 278 км, шырыня каля ўваходу каля 400 км, найбольшая глыбіня 105 м. Анадырскі заліў уключае ў сябе два іншыя буйныя залівы — Заліў Крыжа і Анадырскі ліман. Прылівы паўсутачныя, да 2,5—3 м. Значную частку года заліў пакрыты лёдам.
У заліў упадаюць рэкі Анадыр, Вялікая, Канчалан, Туманская.
На беразе Анадырскага лімана размешчаны горад-порт Анадыр.