Амерыканскі бізон (Bison bison) — від пустарогіх падсямейства быкоў (Bovinae). Ён вельмі блізкі да зубра, і абодва віды могуць без абмежаванняў спароўвацца, даючы плоднае патомства — зубрабізонаў. Па гэтай прычыне іх часам разглядаюць як адзін від.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Бізон дасягае 2,5-3 метраў у даўжыню і да 2 метраў у вышыню. Густая поўсць шэра-бурага колеру, на галаве і на шыі чорна-бурага. Пярэдняя частка цела пакрытая больш доўгімі валасамі. Галава масіўная, з шырокім ілбом; кароткія тоўстыя рогі разыходзяцца ў бакі, канцы ж іх заварочваюцца ўнутр; вушы кароткія і вузкія; вочы вялікія, цёмныя, шыя кароткая.
Быў пашыраны ад паўночна-заходняй і цэнтральнай Канады на поўдзень да цэнтралнай Мексікі. У ХІХ ст. амаль знішчаны. Колькасць часткова адноўлена, пераважна на ахоўных тэрыторыях ЗША і Канады (некалькі дзесяткаў тысяч галоў). Акліматызаваны ў цэнтральнай Алясцы, завезены ў запаведнік Асканія-Нова (Украіна).
Ахоўваецца.
Раней летам бізоны пасвіліся на шырокіх раўнінах, а на зіму заходзілі ў лясістыя мясціны, качавалі на поўдзень, а ўлетку зноў вярталіся на поўнач.
Стэпавыя кормяцца ў асноўным травой, да 25 кг травы ў дзень, узімку старой травой. Лясныя яшчэ ядуць мох, лішайнікі, галіны. Могуць карміцца пры снезе да 1 м глыбінёй. Густая поўсць добра абараняе бізона. Лёгка пераносяць 30-градусныя маразы. Узімку шукаюць маласнежныя ўчасткі.
Палаваспеласць у 2—3 гады. У прыплодзе звычайна адно цяля.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.