Аман
краіна ў Паўднёва-Заходняй Азіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ама́н (араб. عُمان), Султана́т Ама́н (араб. سلطنة عُمان) — арабская дзяржава, размешчаная ў паўднёва-ўсходняй частцы Аравійскага паўвострава. Сталіца — Маскат.
| |||||
Гімн: «Ya Rabbana Ehfid Lana Jalalat Al Sultan» | |||||
Дата незалежнасці | 1971 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйная мова | Арабская | ||||
Сталіца | Маскат | ||||
Форма кіравання | Абсалютная манархія (султанат) | ||||
Султан | Хайтэм бен Тарык Аль Саід | ||||
Дзярж. рэлігія | Іслам (ібадзіцкага толку) | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 70-я ў свеце 309 500 км² 0 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2007) • Шчыльнасць | 3 204 897 чал. (132-я) 12,3 чал./км² | ||||
Валюта | аманскі рыал | ||||
Інтэрнэт-дамен | .om | ||||
Код ISO (Alpha-2) | OM | ||||
Код ISO (Alpha-3) | OMN | ||||
Код МАК | OMA | ||||
Тэлефонны код | +968 | ||||
Часавыя паясы | +4 |
Мяжуе з Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі, Саудаўскай Аравіяй і Еменам. Аману належыць невялікі анклаў на поўначы паўвострава Мусандам, які раздзяляе Персідскі і Аманскі залівы. Плошча — 309,5 тыс. кв. км. Працягласць берагавой лініі, уключаючы востраў Масіра і два архіпелагі — Даманіят і Халаніят — 2 тыс.км. Пустыні займаюць 82 % тэрыторыі краіны, горныя раёны — 15 %, узбярэжныя раёны — 3 %. Сталіца — г. Маскат (больш 450 тыс. чал.), буйныя гарады — Сахар, Сур, Нізва, Бурэймі, Салала. Дзяржаўная мова — арабская. Шырока распаўсюджаныя англійская, белуджы, урду, хіндзі, суахілі. Нацыянальнае свята — 18 лістапада — Дзень нараджэння султана Кабуса Бэн Саіда (адзначаецца з 1970). Нацыянальная валюта — аманскі рыял (1 аманскі рыял = 2,6 дол. ЗША; май 2008).