Амазонкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Амазонкі (стар.-грэч.: ἀμαζόνες) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі народ, які складалі выключна жанчыны, якія не мелі пры сабе мужчын, выпраўляліся ў паходы на чале з царыцай і ўтварылі асаблівую ваенную дзяржаву. Па сваіх ваенных якасцях сярэдняя амазонка значна пераўзыходзіла воіна-мужчыну.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bb/Amazonomachia_Louvre_Ma2119_2.jpg/320px-Amazonomachia_Louvre_Ma2119_2.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/68/Herakles_Amazones_Staatliche_Antikensammlungen_1711.jpg/640px-Herakles_Amazones_Staatliche_Antikensammlungen_1711.jpg)
Пайшлі ад бога Арэса і Гармоніі. Дзеля памнажэння свайго роду ўступалі ў сувязь з мужчынамі іншых народаў. Народжаных хлопчыкаў яны адсылалі да бацькоў, дзяўчынак пакідалі пры сабе і гадавалі з іх новых амазонак.
Назва «амазонкі» паходзіць ад грэчаскага ἀμαζός і тлумачыцца як «бязгрудая» — не літаральна, а іншасказальна, што азначае іх адрозненне ад іншых жанчын[1]. Паводле міфаў, дзеля зручнасці выкарыстання лука амазонкам яшчэ ў дзяцінстве выпальвалі правую грудзь.