From Wikipedia, the free encyclopedia
Алісэ Брага Мараеш (парт.: Alice Braga Moraes, нар. 15 красавіка 1983, Сан-Паўлу, Бразілія) — бразільская актрыса, фотамадэль.
Алісэ Брага | |
---|---|
Alice Braga | |
Імя пры нараджэнні | Alice Braga Moraes |
Дата нараджэння | 15 красавіка 1983[1] (41 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Бразілія |
Маці | Ana Braga[d] |
Прафесія | сцэнарыст, кінаактрыса, тэлеактрыса, кінапрадзюсар, тэлепрадзюсар |
Кар’ера | з 1998 |
Кірунак |
Драма Трылер Баявік Меладрама |
IMDb | 0103797 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзілася ў каталіцкай сям’і. Маці Алісэ — актрыса Ганна Брага — з дзяцінства вадзіла дачку на здымачныя пляцоўкі, што абудзіла цікавасць дзяўчынкі да акцёрства. Яна пачала ўдзельнічаць у школьных спектаклях, а потым і ў камерцыйных радыёперадачах.
У кіно дэбютавала ў 1998 годзе, але сапраўдны поспех да актрысы прыйшоў у 2002 годзе пасля таго, як яна сыграла Анжаліку ў бразільскім фільме «Горад Бога» і нават была намінаваная на нацыянальную кінапрэмію. Зняўшыся ў каля тузіну фільмаў за пяць гадоў, Алісэ Брага прыцягнула да сябе ўвагу галівудскіх прадзюсараў.
Міжнароднае прызнанне прыйшло да яе пасля фільма «Я — легенда», які выйшаў на экраны ў 2007 годзе, з Уілам Смітам у галоўнай ролі. У 2008 годзе Брага грала ў фільме Дэвіда Мемета «Чырвоны пояс». Яна ўвайшла ў акцёрскі ансамбль з удзелам Шона Пена і Харысана Форда ў карціне «Пераправа» (анг. Crossing Over), якая распавядае пра жыццё імігрантаў у Лос-Анджэлесе і іх спробах атрымаць амерыканскае грамадзянства.
Яна зноў папрацавала разам з рэжысёрам «Горада Бога» Фернанду Мейрэлішам, выканаўшы адну з вядучых роляў у яго фільме «Слепата», знятага паводле рамана лаўрэата Нобелеўскай прэміі Жазэ Сарамага. Пасля гэтай працы актрыса знялася ў галоўных жаночых ролях такіх буйных галівудскіх праектаў як «патрашыцель» і «Драпежнікі», а таксама ў аднайменнай экранізацыі рамана Паўла Каэльё «Адзінаццаць хвілін».
Сярод іншых яе прыкметных кінапрац — драма аб небяспеках любоўнага трохвугольніка «Ніжні горад» (2005), эксцэнтрычная камедыя парт. O Cheiro do Ralo (2007), а таксама роля бесклапотнай студэнткі мастацкай школы ў фільме ісп.. Sólo Dios Sabe (2006) з Дыега Лунай, прэм’ерны паказ якога адбыўся на кінафэсце «Санденс». Яшчэ адзін фільм 2006 года ў духу «незалежнага кіно» — англ. A Journey to the End of the Night з Брэнданам Фрэйзер і Мосам Дэфам, дзеянне якога разгортваецца на фоне бразільскай індустрыі гандлю секс-паслугамі.
Брага свабодна гаворыць на партугальскай, іспанскай і англійскай.
Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Горад Бога | Cidade de Deus | Анжаліка | |
ф | Ніжні горад | Cidade baixa | Карына | |
ф | Я — легенда | I Am Legend | Ганна | |
ф | Чырвоны пояс | Redbelt | Сандра Тэры | |
ф | Слепата | Blindness | Жанчына ў цёмных ачках | |
ф | Пераправа | Crossing Over | Mireya Sanchez | |
ф | Патрашыцелі | Repo Men | Бэт | |
ф | Драпежнікі | Predators | Ізабелль | |
ф | Абрад | The Rite | Анджэліна | |
ф | Адзінаццаць мінуць | Eleven Minutes | ||
ф | Элізіум | Elysium |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.