Запыт «Алігатар» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні.
Алігатары (Alligator) — род кракадзілаў сямейства Алігатаравыя (Alligatoridae), які ўключае ўсяго два віды: амерыканскі, ці місісіпскі алігатар (Alligator mississippiensis) і кітайскі алігатар (Alligator sinensis).
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Алігатары |
Alligator mississippiensis |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Інфраклас: | Archosauromorpha | Надатрад: | Crocodylomorpha | Надсямейства: | Alligatoroidea | Падсямейства: | Alligatorinae |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Alligator Cuvier, 1807
|
Віды |
---|
- Alligator mississippiensis
- Alligator sinensis
- † Alligator prenasalis
- † Alligator mcgrewi
- † Alligator olseni
- † Alligator mefferdi
|
|
Закрыць
Назва «алігатар» — англіцызаваная форма іспанскага «el lagarto» (яшчарка), так першыя іспанскія пасяленцы ў Фларыдзе называлі гэтую жывёлу.
Ад іншых прадстаўнікоў атрада кракадзілаў алігатары адрозніваюцца больш шырокай пысай, а іхнія вочы размешчаныя больш дарсальна (у верхней частцы тулава). Афарбоўка абодвух вядомых відаў цёмная, часта амаль чорная, але залежыць ад колера навакольнай вады — пры наяўнасці водарасцей яна можа быць больш зялёнай.